Душпастырскія аб’явы Лiда 29.04.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 V ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 29.04.2018 г.

 

1.На гэтым тыдні ў літургічным календары:

1 мая (аўторак) - праз пасрэдніцтва св. Юзафа, рамесніка, Касцёл моліцца за ўсіх людзей працы. Таксама першы дзень маёвага набажэнства. Заахвочваем усіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве.

Набажэнства маёвае ў нашай святыні – штодзённа ў 18.00, у нядзелю ў 17.30.

Калі хто не можа прысутнічаць на маёвым набажэнстве ў касцёле, заахвочваем адпраўляць набажэнства пры прыдарожных крыжах і дома ў сваіх семьях.

02.05 (серада) - успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.

03.05 (чацвер) – успамін НПМ Каралевы Польшчы. Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся ў Яго інтэнцыі. І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

4.5​ - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

05.05 – І субота месяца. Пасля св. Імшаў на 1830 — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

6.5​ – І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на май – за дзяцей нашай парафіі, якія рыхтуюцца прыступіць да І св. Споведзі і св. Камуніі.

06.05 ў нашай Дыяцэзіі — Дзень Маці і малітва ў інтэнцыі жывых і памерлых маці.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 2 мая (середа) ў 18.30,

за памерлых – 5 мая (субота) ў 9.00.

 

3.Пры алтары знаходзіцца скарбонка, у якую можна скласці ахвяры на лячэнне цяжка хворага дзевяцігадовага хлопчыка Арцёма. За ўсе ахвяры “Аддяч Божа”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews