ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА V ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год В — 2018/
Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
1 мая (аўторак) - праз пасрэдніцтва св. Юзафа, рамесніка, Касцёл моліцца за ўсіх людзей працы.
Таксама першы дзень маёвага набажэнства. Маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны будні дзень у 18.30. У нядзелю ў 15.30 замест нешпараў. Заахвочваем, каб праводзіць маёвае набажэнства каля крыжоў у вёсках альбо ў хаці з ўсёй сям’ёй.
2 мая (серада) - успамін св. Атаназія (św. Atanazego), біскупа і доктара Касцёла.
3 мая (чацвер) – успамін НПМ Каралевы Польшчы. Таксама Дзень імянінаў нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. У гэты дзень молімся аб духоўныя і фізічная сілы для яго ў кіраванні Гродзенскім Касцёлам.
3 мая таксама І чацвер месяца. Пасля маёвага набажэнства малітва ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
4 мая першая пятніца месяца. Споведзь ад 9.00 гадз. зранку і ад 18.00 гадз. увечары. Пасля кожнай св. Імшы набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
5 мая першая субота месяца. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
6 мая - I нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Таксама ў першую нядзелю мая ў нашай Дыяцэзіі адзначаецца Дзень Маці. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за жывых і памерлых мам.
Іншыя аб’явы:
Вялікі дзякуй усім, хто злажыў ахвяры на рамонт касцёла!
Хто яшчэ не злажыў, заахвочваем каб гэта ўчыніць. Ахвяры можна складваць у сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.
У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і часопіса для дзяцей Водограй.