Душпастырскія аб’явы Лiда 22.04.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 IV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 22.04.2018 г.

 

1.​  На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння — ІV Велікодная нядзеля — Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітвы за новыя шматлікія пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца на працягу цэлага тыдня.

 

23 красавіка (панядзелак) – успамін св. Юрыя, мучаніка. Имянины Папы Францішка, таму ў гэты дзень молімся за Папу Рымскага аб патрэбныя для яго ласкі ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

 

24 красавіка (аўторак) - успамін св. Войцеха, біскупа і мучаніка.

 

25 красавіка (серада) – свята св. Марка, евангеліста.

 

26 красавіка (чацвер) - чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.​ Пры алтары знаходзіцца скарбонка, у якую можна скласці ахвяры на лячэнне цяжка хворага дзевяцігадовага хлопчыка Арцёма. За ўсе ахвяры “Аддяч Божа”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews