Душпастырскія аб’явы Шчучын 22.04.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2018/

 

 

Сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітвы аб новыя святарскія, манаскія і місійныя пакліканні. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца на працягу цэлага тыдня.

 

 

З літургічнага календара:

 

23 красавіка (панядзелак) – успамін св. Юрыя, мучаніка. Дзень малітвы за хатнюю жывёлу.

Таксама 23 красавіка Папа Францішак адзначае дзень імянінаў. Таму ў гэты дзень молімся за Папу Рымскага аб патрэбныя для яго ласкі ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам.

 

24 красавіка (аўторак) - успамін св. Войцеха, біскупа і мучаніка.

 

25 красавіка (серада) – свята св. Марка, евангеліста.

Таксама ў 25 дзень месяца адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Ю. Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!

 

26 красавіка (чацвер) - чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ З 29 красавіка па 1 мая ў Гродне на Дзевятоўцы пройдуць Беларускія Дні Моладзі. Гэтая сустрэча мае асаблівае значэнне для маладых людзей, таму што ў гэтым годзе ў Ватыкане адбудзецца Сінод прысвечаны моладзі, а ў Беларусі душпастырскі год 2018 абвешчаны Годам моладзі.

Тэма сустрэчы: “Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!”

З нашай парафіі ў Беларускіх Днях Моладзі возьме ўдзел 25 чалавек.

​ Сёння а 17.00 гадз. у касцёле адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх у гэтым годзе прыступяць да І споведзі і св. Камуніі.

 

​ Чарговы раз вялікі дзякуй усім, хто ўжо злажыў ахвяры на рамонт касцёла! Вялікі дзякуй за Вашую ахвярнасць і зразуменне! Няхай Бог аддудзячыць Вам сваёй ласкай за Вашую шчодрасць!

Хто яшчэ не злажыў ахвяры, то можна гэта ўчыніць перад альбо пасля св. Імшаў.

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць каталіцкую прэсу.

 

​ Сказаць на Імшы а 10.00 гадз.: пасля св. Імшы запрашаем сёстры ІІІ Ордэна св. Францішка ў кляштар на мясцовую Капітулу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews