Душпастырскія аб’явы Шчучын 08.04.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

(Нядзеля Божай Міласэрнасці)

/Год В — 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

З літургічнага календара:

 

9 красавіка (панядзелак) – ўрачыстасць Звеставанне Пана. Св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.

Гэтая ўрачыстасць паводле Касцёльнага права, не лічыцца абавязковай, таму можна працаваць, але да ўдзелу ў св. Імшах запрашаем.

Ва ўрачыстасць Звеставанне Пана ў Каталіцкім Касцёле таксама адзначаецца Дзень аховы жыцця ненароджаных дзяцей і распачацце дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. У нашым касцёле да дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці можна будзе далучыцца адьбо аднавіць абяцанні падчас кожнай св. Імшы.

 

13 красавіка (пятніца) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

13 красавіка таксама прыпадае 27 гадавіна біскупскага пасвячэння кс. бпа Аляксандра Кашкевіча і 27-годдзе заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашага Ардынарыя і ўвесь Божы Народ дыяцэзіі.

 

15 красавіка (нядзеля) – на св. Імшы а 10.00 гадз., праз пасрэдніцтва св. Тэрэзы Авільскай, будзем маліцца ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і добрачынцаў нашай парафіі, асабліва за тых, хто цяпер складвае ахвяры на рамонт касцёла.

 

Іншыя аб’явы:

 

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар часопіса Дыялог і для дзяцей Маленькі рыцар Беззаганнай.

 

​ Вялікі дзякуй усім, хто сёння альбо на мінулым тыдні злажыў ахвяры на рамонт касцёла!

Напэўна вы ўжо заўважылі, што працы распачаліся. Нагадваем пра просьбу, каб па магчымасьці, складваць на рамонт па 30 рублёў ад сям’і. Ахвяры прынімаем у сакрыстыі перад альбо пасля св. Імшаў.

 

​ Пасля св. Імшы ў кляштары адбудзецца сустрэча для моладзі, якая плануе паехаць у Гродна на Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews