Душпастырскія аб’явы
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
(Ліда-Індустрыяльны)
ВЯЛІКДЗЕНЬ – 01.04.2018
1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:
Сёння Вялікдзень. Св. Імшы ў нашай парафіі – 7.00 і 11.30.
2 красавіка (панядзелак) – другі дзень Велікодных святаў. Св. Імшы — 10.00 і 18.30.
5 красавіка– І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.
6 красавіка — І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса. У гэтую пятніцу дазваляецца ўжываць у ежу мясныя стравы, бо працягваецца Велікодная актава.
7 красавіка – І субота месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
8 красавіка – II Велікодная нядзеля – урачыстасць Божай Міласэрнасці. Заканчэнне Велікодняй актавы. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на красавік: за ўсіх нашых парафіян, якія аддаліліся ад Бога і пакінулі Святы Каталіцкі Касцёл.
2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:
аб здароўі і Божым благаслаўленні – 4 красавіка (середа) ў 18.30,
за памерлых – 7 красавіка (субота) ў 9.00.
3. “Аддзяч Божа” ўсім тым, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы Велікодных урачыстасцяў.