Душпастырскія аб’явы Шчучын 01.04.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ

ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

/Год B – 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння св. Імша будзе яшчэ толькі а 14.00 гадз.

Сённяшняй урачыстасцю распачынаецца Велікодная Актава, у сувязі з гэтым у бліжэйшую пятніцу няма посту.

 

З літургічнага календара:

 

2 красавіка (панядзелак) – другі дзень Велікодных святаў. Св. Імшы а гадз. 10.00 і 19.00.

 

5 красавіка першы чацвер месяца. У 18.30 набажэнства аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Шчыра запрашаем да малітвы ў гэтай інтэнцыі!

 

6 красавіка першая пятніца месяца. Хто быў да споведзі перад святамі і не ўчыніў цяжкога граху, то ў пятніцу можна прыняць св. Камунію без споведзі.

 

7 красавіка першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

8 красавіка – II Велікодная нядзеля – урачыстасць Божай Міласэрнасці (Bożego Miłosierdzia).

Хоць наступная нядзеля не першая нядзеля месяца, але пасля св. Імшы а 16.00 гадз., адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя для кулак ружанцовых на месяц красавік: малітва аб благаслаўленне Божае для ўсіх прац, якія плануюцца быць выкананыя ў гэтым годдзе ў нашым касцёле і кляштары.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ На гэтым тыдні, кожны дзень, пасля вячэрняй св. Імшы навэнна да Божа Міласэрнасці.

 

​ Запрашаем моладзь ад 9 класа і старэйшую, на Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі, якія ў гэтым годдзе пройдуць з 29 красавіка па 1 мая ў Гродна на Дзевятоўцы. Прыкладны кошт за ўдзел і дарогу – 8 рублёў. Хто хацеў бы запісацца альбо атрымаць больш дакладную інфармацыю, то запрашаем у наступную нядзелю, пасля св. Імшы ў 11.30, у кляштар, на арганізацыйную сустрэчу.

 

​ Нагадваем, што на гэтым тыдні плануем распачаць рамонт сценаў касцёла знаружы. Плануем, каб зрабіць больш грунтоўны рамонт: пачысціць поўнасцю старую пабелку, падштукатурыць дзе будзе адвальвацца старая штукатурка, пагрунтаваць і пафарбаваць спецыяльнай белай фарбай, каб не змывалася як пабелка.

У сувязі з тым, што аб’ём працы вялікі, прыкладна каля 2500 м2, вялікія таксама будуць і затраты, як за матэрыялы, так і за працу. Звяртаемся з просьбай, каб на рамонт касцёла ад сям’і збіраць па 30 рублёў. Гэта сума прыкладная. Хто не можа злажыць адразу такую ахвяру можна разлажыць на некалькі месяцаў альбо наогул злажыць меньшую, хто можа ахвяраваць больш, будзем вельмі ўдзячныя за большую ахвяру. Ахвяры на рамонт можна прыносіць у сакрыстыю, перад альбо пасля кожнай св. Імшы ў нядзелі альбо ў рабочыя дні.

Вялікі дзякуй усім, хто ўжо на гэтым тыдні злажыў ахвяры на рамонт!

 

​ У канцы касцёла, на століку, можна набыць новы нумар газты Слова жыцця.

 

​ Прачытаць пажаданні біскупа і павіншаваць самому парафіян.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews