Душпастырскія аб’явы Лiда 25.03.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

 

ВЕРБНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 25.03.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння Пальмовая нядзеля. Сусветны дзень моладзі. Падчас кожнай св. Імшы – абрад асвячэння вербаў.

 

З сённяшняга дня пачынаецца Вялікі Тыдзень Мукі Пана. Заахвочваем усіх да ўдзелу ў Пасхальным Трыдыуме.

 

29.03 – Вялікі Чацвер. У 10.00 – св. Імша Хрызма ў Гродзенскай Катэдры. У нашай святыні ранняй св. Імшы не будзе. У 18.30 св. Імша Вячэры Пана. Молімся за святароў і новыя пакліканні да Божай службы.

30.03 – Вялікая Пятніца. Абавязковы сціслы пост, ад якога ніхто не вызваляецца (без мясных страў, адзін раз дасыта, два легкія перакусы; многія перажываюць гэты дзень на хлебе і вадзе. Увага: калі дазвяляе здароўе!). Ахвяры, якія будуць сабраны падчас Адарацыі св. Крыжа, будуць перададзены на патрэбы Гробу Пана ў Іерузаліме. У Вялікую Пятніцу і ў Вялікую Суботу перад св. Крыжам становімся на калені, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

І Дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці. Пачатак – вечарам пасля Літургіі Вялікай Пятніцы.

У гэты дзень ва ўсім свеце не адпраўляецца св. Імша, а толькі вечарам (у нашай святыні ў 18.30) – Літургія Вялікай Пятніцы.

 

31.03 — Вялікая Субота. Пажадана не ўжываць мясныя стравы. Асвячэнне ежы на велікодны стол. На Літургію Вялікай Суботы неабходна ўзяць з сабой свечкі.

 

01.04 – Вялікдзень. Актава Велікодная дазваляе ўжываць у ежу мясныя стравы ў пятніцу 06.04

 

2.​ У Вялікі Чацвер, Пятніцу і Суботу просім прыносім з сабой нашы блакітныя спеўнікі.

 

3.​ У Трыдыум і Велікодныя святы (ад Вялікага Чацвярга да Велікоднага Панядзелка) не адпраўляюцца пахавальныя св. Імшы, таму неабходна пахаваць памерлага, а пасля свята будзе адпраўлена св.Імша ў яго інтэнцыі.

 

У скарбонку перад алтаром яшчэ можна скласці ахвяры на кветкі да грабніцы Пана, а таксама на свята Вялікдзень. За ўсе ахвяры вялікі дзякуй!

 

4.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

5.​ У парафіяльнай краме можна набыць рэлігійныя рэчы: малітоўнікі, абразы, фігуркі і велікодныя паштоўкі.

 

 

6.​ Пазнаёміцца з падрабязным планам Велікоднага Трыдыума і Святаў можна на дошцы аб’яў.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews