Душпастырскія аб’явы Шчучын 25.03.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ТЫДЗЕНЬ МУКІ ПАНА

/Год B – 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Тыдзень Мукі Пана. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербачак.

 

З літургічнага календара:

 

29 сакавіка Вялікі чацвер, распачацце Святога Пасхальнага Трыдыума – св. Імша толькі вечарам а 19.00 гадз. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за ўсіх святароў і за новыя пакліканні да святарскай службы. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту ў Цямніцы да 22.00 гадз.

 

30 сакавіка Вялікая пятніца – абавязуе сціслы пост (адзін раз можна паесці да сыта і два разы лёгка). Адарацыя Пана Езуса ў Цямніцы ад 9.00 гадз. раніцы. У гэты дзень няма св. Імшы. Замест св. Імшы, вечарам а 18.00 гадз., цэлебруецца Набажэнства Мукі Пана. Пасля набажэнства першы дзень Навэнны да Божай Міласэрнасці і Адарацыя Пана Езуса ў грабніцы да 22.00 гадз.

 

31 сакавіка Вялікая субота - Адарацыя Пана Езуса ў грабніцы ад 9.00 гадз. раніцы. Св. Імша Вігіліі Пасхальнай увечары а 19.00 гадз. На гэтую св. Імшу прыходзім са свечкамі. У Вялкую суботу пост ад мясных страваў. Асвячэнне ежы на велікодны стол ад 9.00 гадз. да 18.00 кожныя поў гадзіны. А поўных гадзінах тэкст асвячэння ежы на велікодны стол будзе на польскай мове, паміж поўнымі гадзінамі на беларускай мове. Адарацыя Пана Езуса ўвечары да 23.00 гадз.

Асвячэнне ежы на велікодны стол у капліцы ў Барташах будзе ў 13.00, у Руткевічах у 14.30.

 

1 красавіка Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана – Рэзурэкцыя а 7.00 гадз. і наступная св. Імша толькі а 14.00 гадз.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Нагадваем, што ў гэтым годдзе ўрачыстасць Звеставанне Пана перанесена з 25 сакавіка на 9 красавіка.

 

​ Пасля Вялікадня, як пацяплее, плануем распачаць рамонт сценаў касцёла знаружы. Рамонт распачнецца з купала і са сцен з боку возера, бо яны знаходзяцца ў найгоршым стане. Плануем, каб ужо зрабіць нармальны рамонт, сцен не беліць вапнай як калісьці, але зрабіць больш грунтоўна, пачысціць поўнасцю старую пабелку, падштукатурыць дзе будзе адвальвацца і пафарбаваць нармальнай белай фарбай, каб не змывалася як пабелка.

У сувязі з тым, што аб’ём працы вялікі і высокі будынак (прыкладна трэба зрабіць 2500 м2), вялікія таксама будуць і затраты, за матэрыялы і працу каля 20 000$. Звяртаюся з просьбай, каб на рамонт касцёла ад сям’і збіраць па 30 рублёў. Гэта сума прыкладная. Хто не можа злажыць адразу такую ахвяру можна разлажыць на некалькі месяцаў альбо наогул злажыць меньшую, хто можа ахвяраваць больш, будзем вельмі ўдзячныя за большую ахвяру. Ахвяры на рамонт можна будзе прыносіць ад гэтай нядзелі, у сакрыстыю, перад альбо пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю альбо ў рабочы дзень.

 

​ Памаліцца за Беларусь з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews