Душпастырскія аб’явы Шчучын 18.03.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА V НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год B – 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

19 сакавіка (панядзелак) - ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny) Таксама ў наступную нядзелю Дзень імянінаў адзначаюць Папа Рымскі на пенсіі — Бэнэдыкт XVI і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі- Юзаф Станеўскі, з гэтай нагоды будзем памятаць пра іх у нашых малітвах.

 

21 скавіка (серада) – першы дзень велікапосных рэкалекцый.

Рэкалекцыі будзе весці а. Гжэгож, піяр, пробашч з Чаусаў.

 

Парадак рэкалекцый наступны:

 

21 сакавіка (серада) – першы дзень рэкалекцый.

 

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

11.30 - Св. Iмша з агульным казаннем

15.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

16.30 - Св. Iмша з казаннем для дзяцей і моладзі

19.00 - Св. Iмша з агульным казаннем

 

Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. сустрэча ў кляштары для бацькоў міністрантаў і харыстак.

 

Св. Споведзь: з 9.00 да 12.30

з 13.30 да 17.30

з 18.15 да 20.30

 

22 сакавіка (чацвер) – другі дзень рэкалекцый. Парадак Імшаў і споведі як у першы дзень, а таксама пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у кляштары, сустрэча для настаўнікаў.

 

23 сакавіка (пятніца) – апошні дзень рэкалекцый. Парадак дня наступны:

10.00 - Св. Iмша з агульным казаннем.

18.00 - Св. Iмша з агульным казаннем і пасля св. Імшы Крыжовы шляхвуліцамі горада. Шчыра ўсіх запрашаем на гэтае набажэнства!

Заахвочваем да ўдзелу ў рэкалекцыях на працягу 3 дзён і хто толькі можа, каб у сераду ці чацвер прыступіць да сакрамэнту споведзі.

Нагадваем, што у Пальмовую нядзелю ў нашым касцёле не спавядаем.

Інфармацыю пра рэкалекцыі можна таксама знайсці на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў інтэрнэце на старонцы pijary.info.

 

25 сакавіка - Пальмовая Нядзеля. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне вербачак. У Пальмовую нядзелю ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень моладзі.

 

​ У гэтым годдзе ўрачыстасць Звеставанне Пана перанесена з 25 сакавіка на 9 красавіка.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Дыялог.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews