Душпастырскія аб’явы Лiда 04.03.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

IІІ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 04.03.2018

 

1.​  На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

Сёння, 4 сакавіка, І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты – малітва за добрае, духоўнае і пленнае перажыванне Велькапосных Рэкалекцый.

 

Усе сённяшнія ахвяры будуць прызначаны на дзейнасць “Caritas” на Беларусі.

 

8 сакавіка (чацвер) – Міжнародны жаночы дзень. Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі дзяўчат і жанчын.

 

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).

Калі хто па якой-небудзь прычыне не зможа прыняць удзел у велікапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыю (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу або за душы памерлых.

Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі:

19,20,21 сакавіка 2018 г. (панядзелак, аўторак, серада пасля 5 нядзелі Вялікага посту.

Дзень споведзі – 20 сакавіка (аўторак):

з 8.30…

з 16.00 – дзеці і моладзь

з 17.45…

За ўдзел у велькапосных рэкалецыях можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). З пачаткам перыяду Вялікага посту распачынаецца Велікодная Споведзь, якая будзе працягвацца больш трох месяцаў. Пастараемся ў гэты час прыступіць да св. Споведзі і св. Камуніі, каб выканаць наказы касцельныя.

 

Наведванне хворых у нашай парфііі будзе працягвацца да 24 сакавіка 2017 г. (субота). Зацікаўленых просім звярнуцца ў сакрыстыю.

17 сакавіка з 10.00 – наведванне людзей сталых і хворых у вёсках Верх-Ліда і Чахаўцы

 

У скарбонку перад алтаром можна скласці ахвяры на кветкі да грабніцы Пана, а таксама на свята Вялікдзень. За ўсе ахвяры вялікі дзякуй!

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 7 сакавіка (середа) ў 18.30.

 

3.​ У парафіяльнай лаўцы можна набыць рэлігійныя рэчы: малітоўнікі, абразы, фігуркі і велікодныя паштоўкі.

4.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews