Душпастырскія аб’явы Шчучын 04.03.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІIІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год B – 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Сёння Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.

 

Таксама сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інэнцыя на месяц сакавік: малітва аб цвярозасць у нашым грамадстве.

 

 

На гэтым тыдні:

 

8 сакавіка (чацвер) – успамін св. Фаўстына Мігеза, святара. Нагадваем, што гэта новы піярскі святы, якога кананізацыю мы перажывалі ў мінулым годзе 15 кастрычніка.

У чацвер таксама молімся за пасрэдніцтвам Маці Божай, за дзяўчат і жанчын, каб узрасталі ў мацярынскім пакліканні і добра яго выконвалі.

 

 

​ Сёння апошні дзень, калі можна запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, каб ксёндз прыйшоў і ўдзяліў адпаведных сакрамэнтаў перад велікоднымі святамі.

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад Аўтастанцыі да возера прыйдзем у панядзелак 5 сакавіка.

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад касцёла да “Масласырзавода” уключна з раёнамі “Паўднёва-Заходні” і “Поле цудаў”, прыйдзем у чацвер 8 сакавіка.

 

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews