Душпастырскія аб’явы Шчучын 25.02.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год B – 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

26 лютага (панядзелак) – успамін св. Паўлы Монталь, панны, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Піярак.

 

1 сакавіка – першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. Усіх шчыра запрашаем на гэтае набажэнства!

 

2 сакавіка першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

3 сакавіка першая субота месяца. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнста да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

4 сакавіка III нядзеля Вялікага Посту. У Беларусі гэтая нядзеля адзначаецца як Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны на дзейнасць “Caritas”.

4 сакавіка таксама першая нядзеля месяца, Адарацыйная. Пасля св. Імшы а а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз., змена ружанцовых таямніцаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:

 

-​ 26 лютага, панядзелак, ад 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.

-​ 27 лютага, аўторак, ад 11.00 гадз. в. Навасёлкі.

-​ 28 лютага, серада, ад 11.00 гадз. в. Рэзы.

-​ 1 сакавіка, чацвер, ад 11.00 гадз. вёскі Тур’я і Буйвічы.

-​ 2 сакавіка, пятніца, ад 11.00 гадз. в. Янчукі.

-​ 6 сакавіка, аўторак, ад 11.00 гадз. в. Руткевічы.

Сёння пасля Імшы можна запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

 

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад Аўтастанцыі да возера прыйдзем у панядзелак 5 сакавіка зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад касцёла да “Масласырзавода” уключна з раёнамі “Паўднёва-Заходні” і “Поле цудаў”, прыйдзем у чацвер 8 сакавікатаксама зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

Запісваць хворых у сакрыстыі, якія жывуць у горадзе, можна будзе да нядзелі 4 сакавіка.

 

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

​  У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Водограй.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews