Душпастырскія аб’явы Лiда 18.02.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

I НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 18.02.2018

 

1.​  На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

Сёння І Нядзеля Вялікага посту. Ахвяры, сабраныя на тацу, будуць накіраваны на патрэбы Св. Айца Францішка.

22 лютага (чацвер) — свята Катэдры св. Пятра. Будзем маліцца за св. Айца Францішка і Усеагульны Касцёл.

 

Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:

Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).

Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).

Калі хто па якой-небудзь прычыне не зможа прыняць удзел у велікапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыю (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу або за душы памерлых.

Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі: 19,20,21 сакавіка 2018 г. (панядзелак, аўторак, серада пасля 5 нядзелі Вялікага посту. Дзень споведзі – 20 сакавіка (аўторак).

 

25.02 (нядзеля) пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сустрэча для бацькоў першакамунійных дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да І Споведзі і св. Камуніі. Прысутнасць абавязкова.

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 7 сакавіка (середа) ў 18.30,

за памерлых – 3 сакавіка (субота) ў 9.00.

 

3.​ У скарбонку перад алтаром можна скласці ахвяры на кветкі да гробу Пана. За ўсе ахвяры вялікі дзякуй!

4.​ Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews