Душпастырскія аб’явы Шчучын 18.02.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА I НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

/Год B – 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

На гэтым тыдні:

 

22 лютага (чацвер) – свята Катэдры св. Пятра Апостала. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за Папу Рымска Францішка і за Паўсюдны Касцёл.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

-​ запрашаем у кожную пятніцу на Крыжовы шлях, дарослых пасля св. Імшы а 10.00 гадз.;

-​ дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў у 18.15.

На Гожке жале (Песні жальбы) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

​ Адносна велікапосных рэкалекцый нагадваем, што ў гэтым годзе яны будуць з 21 па 23 сакавіка. Дні споведзі будуць 21 і 22 красавіка (гэта серада і чацвер).

 

​ Крыжовы шлях вуліцамі горада ў гэтым годзе будзе 23 сакавіка пасля св. Імшы а 18.00 гадз.

 

​ Ад 26 лютага пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.

 

Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:

 

-​ 26 лютага, панядзелак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.

-​ 27 лютага, аўторак, у 11.00 гадз. в. Навасёлкі.

-​ 28 лютага, серада, у 11.00 гадз. в. Рэзы.

-​ 1 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Тур’я і Буйвічы.

-​ 2 сакавіка, пятніца, у 11.00 в. Янчукі.

-​ 6 сакавіка, аўторак, у 11.00 в. Руткевічы.

Калі ласка перадаць усім хворым, калі ксёндз будзе з сакрамэнтамі ў вёсцы і ў наступную нядзелю запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.

 

 

Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад Аўтастанцыі да возера прыйдзем у панядзелак 5 сакавіка зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

-​ Да хворых, якія жывуць на вуліцах ад касцёла да “Масласырзавода” уключна з раёнамі “Паўднёва-Заходні” і “Поле цудаў”, прыйдзем у чацвер 8 сакавікатаксама зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць.

Запісваць хворых у сакрыстыі, якія жывуць у горадзе, можна будзе да нядзелі 4 сакавіка.

План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.

 

​  У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар часопіса Дыялог і газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews