Душпастырскія аб’явы
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
Ліда-Індустрыяльны
VІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 11.02.2018
1. На гэтым тыдні ў літургічным календары:
Сёння ў нашай парафіі гасцюе кс. Генрых Яблонскі, які ў Пагаранах, што каля Гродна, пачынае арганізоўваць новую парафію і будаваць святыню. З гэтай мэтай пасля кожнай св. Імшы будзе збіраць ахвяры на будаўніцтва новай святыні.
14.02 (серада) — Папялец. Св. Імшы ў нашай святыні ў 9.00 і 18.30. На кожнай св. Імшы – абрад асвячэння попелу і пасыпанне галоў. У Папяльцовую сераду мы абавязаны прытрымлівацца сціслага посту, не ўжываць мяса і мясных прадуктаў, а таксама абмежаваць сябе ў колькасці спажываемай ежы, г.зн. на працягу дня можна паесці адзін раз да сыта і два разы крыху. Каму дазваляе здароўе, можна паспрабаваць перажыць гэты дзень на хлебе і вадзе.
Распачынаючы Вялікі Пост, пастараемся зрабіць сабе пэўную пастанову. Няхай у гэты перыяд у нашай парафіі будзе менш усяго таго, што аддаляе нас ад Бога. Адмовімся ад чагосьці і ахвяруем гэта Пану, а Ён шчодра нам аддячыць. Пастановай можа быць адмова ад чагось добрага па сваёй прыродзе, але ахвяравана Пану Богу.
Запрашаем і заахвочваем прымаць удзел у набажэнствах, звязаных з Вялікім пастом:
Крыжовы шлях - кожную пятніцу Вялікага посту пасля раняшняй св. Імшы (9.30), 17.00 (для дзяцей і моладзі) і пасля вячэрняй св. Імшы (19.00).
Песні жальбы - кожную нядзелю перад вячэрняй св. Імшой (17.30).
Хто па якой-небудзь прычыне не зможа прымаць удзел у велькапосных набажэнствах у святыні, заахвочваем адпраўляць гэтыя набажэнствы дома. За ўдзел у велькапосных набажэнствах можна атрымаць поўную індульгенцыі (прабачэнне караў за свае грахі). Гэты адпуст можна ахвяраваць за сваю душу, або за душы памерлых.
18.02 – І Нядзеля Вялікага посту. Ахвяры, сабраныя на тацу, будуць накіраваны на патрэбы Св. Айца Францішка.
25.02 (нядзеля) пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сустрэча для бацькоў першакамунійных дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да І Споведзі і св. Камуніі. Прысутнасць абавязкова.
2. У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.
3. Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.
12.02 (панядзелак) – вул. Рэспубліканская, 17 (заканчэнне душпастырскага візіту)