Душпастырскія аб’явы Шчучын 11.02.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

13 лютага (аўторак) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

У аўторак, з нагоды сённяшняга Дня хворых, пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадзінах, цяжка хворыя асобы змогуць прыняць сакрамэнт намашчэння хворых.

 

14 лютага Папяльцовая серада – пачатак Вялікага посту. Св. Імшы з пасыпаннем галоў попелам а 10.00 і 19.00 гадз.

У Папяльцовую сераду абавязуе сціслы пост, г.зн. на працягу дня, можна паесці адзін раз да сыта (разумеецца, што без мяснога) і два разы крыху.

Падчас Вялікага посту, згодна з 4 Касцёльным наказам, трэба ўстрымацца ад арганізацыі і ўдзелу ў гучных забавах. Заахвочваем, каб падчас посту больш часу прысвяціць малітве, велікапосным набажэнствам і зрабіць пастановы, звязаныя з асабістым навяртаннем.

У Вялікім посце запрашаем дарослых у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз. на Крыжовы шлях; дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.

На Гожке жале (Песні жальбы) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.

Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 21 па 23 сакавіка. Дні споведзі будуць 21 і 22 красавіка (гэта серада і чацвер). 23 красавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годдзе будзе весці а. Гжэгож Ксёнжэк.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ У наступную нязделю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны на патрэбы папы рымскага Францішка.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews