Душпастырскія аб’явы Лiда 04.02.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

V ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 04.02.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

Сёння, 4 лютага, І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты – малітва аб набожнае і рэлігійнае перажыванне перыяду Вялікага Паста.

 

5 лютага (панядзелак) - успамін св. Агаты, благаслаўленне хлеба і вады.

 

6 лютага (аўторак) – успамін св. Паўла Мікі і яго паплечнікаў, мучанікаў.

 

10 лютага (субота) – успамін св. Схаластыкі, панны.

 

11 лютага (нядзеля) – XXVІ Сусветны дзень хворых (з 1992 г.). Усіх хворых і людзей сталага ўзросту запрашаем на св. Імшу на 8.00, пасля св. Імшы – абрад благаслаўлення хворых;

-​ у нашую парафію прыбудзе кс. Генрых Яблонскі, які ў Пагаранах, што каля Гродна, пачынае арганізоўваць новую парафію і будаваць святыню. З гэтай мэтай пасля кожнай св. імшы будзе збіраць ахвяры на будаўніцтва новай святыні.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 7 лютага (серада) у 18.30,

за памерлых – 3 лютага (субота) у 9.00.

3.​ Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews