Душпастырскія аб’явы Лiда 28.01.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

ІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 28.01.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

29 студзеня (панядзелак) – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны;

 

31 студзеня (серада) – успамін св. Яна Боско, святара;

 

1 лютага (чацвер) – ІV гадавіна біскупскіх пасвячэнняў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага,

-​ І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена св. Імша ў 18.30;

 

2 лютага (пятніца) – свята Ахвяраванне Пана (МБ Грамнічнай), благаслаўленне свечак. Св.Імша ў нашай парафіяльнай святыні ў 10.00 і 18.30,

-​ Сусветны Дзень Кансэкраванага Жыцця ( з 1997 года). Выходзячы з касцёла, можна будзе злажыць ахвяры на патрэбы кляўзуровых законаў,

 

-​  І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса;

 

3 лютага (субота) - І субота месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП,

-​ асвячэнне свечак з нагоды ўспаміну св. Блажэя;

 

4 лютага (нядзеля) - І нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы на 10.00 – выстаўленне Найсв. Сакрамэнта і кароткая Адарацыя. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на люты – набожнае і рэлігійнае перажыванне перыяду Вялікага Паста.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 7 лютага (серада) у 18.30,

за памерлых – 3 лютага (субота) у 9.00.

3.​ Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews