Душпастырскія аб’явы Шчучын 28.01.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

31 студзеня (серада) – успамін св. Яна Боско, святара.

 

1 лютага (чацвер) – ІV гадавіна біскупскіх пасвячэнняў дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, таксама першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

2 лютага (пятніца) – Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай). Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне свечак. Таксама Сусветны Дзень Кансэкраванага Жыцця.

2 лютага, апошні дзень, калі ў касцёле можна спяваць калядныя песні.

2 лютага, выходзячы з касцёла, можна будзе злажыць ахвяры на патрэбы кляўзуровых законаў.

У сувязі з І пятніцай месяца 2 лютага споведзь зранку ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00.

 

3 лютага першая субота месяца, а таксама ўспамін св. Блажэя. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. асвячэнне свечак у гонар св. Блажэя і благаслаўленне. Нагадваем, што праз пасрэдніцтва св. Блажэя молімся пры хваробах горла.

 

4 лютага (нядзеля) - першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята Маці Божай Грамнічнай.

 

 

​ 27 студзеня, у суботу, у нашай парафіі мы закончылі хадзіць па калядзе. Вялікі дзякуй усім, хто нас прымаў у гэтым годзе! Дзякуй за размовы, малітву, пачастункі і ахвяры, якія Вы складвалі на патрэбы нашага касцёла і кляштара!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews