Душпастырскія аб’явы Лiда 21.01.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

ІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 21.01.2018

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння ахвяры, якія збіраюцца на тацу,будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі, а таксама сёння ў нашай парафіі шчыра вітаем кс. Гжэгажа Ксенжэка, піяра з Чавусаў, які пасля св. Імшы будзе збіраць ахвяры на патрэбы супольнасці верных у Чавусах.

 

24 студзеня (серада) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, апекуна журналістаў і каталіцкай прэсы. Сусветны Дзень СМІ.

 

25 студзеня (чацвер) – свята Навяртання св. Паўла, апостала. Заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінства хрысціянаў.

 

26 студзеня (пятніца) – успамін св. св. Цімафея і Ціта, біскупаў.

 

27​ тудзеня (субота) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.

 

28​ студзеня (нядзеля) – Сусветны Дзень малітвы за хворых на праказу.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 7 лютага (серада) у 18.30,

за памерлых – 3 лютага (субота) у 9.00.

3.​ Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews