Душпастырскія аб’явы Шчучын 21.01.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IІI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год В — 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

24 студзеня (серада) – успамін св. Францішка Сальскага (św. Franciszka Salezego), біскупа і доктара Касцёла, апекуна журналістаў і каталіцкай прэсы. У гэты дзень Касцёл моліцца, каб сродкі масавай інфармацыі не маніпуліравалі людзьмі, а перадавалі праўду.

 

25 студзеня (чацвер) – Свята Навяртання св. Паўла, апостала. Заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінства хрысціянаў.

Таксама 25 дзень месяца ў нашай парафіі адзначаецца як Каласансаўскі дзень. У сувязі з гэтым пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і 19.00, набажэнства за пасрэдніцтвам св. Юзафа Каласанса.

 

26 студзеня (пятніца) – успамін св. Цімафея і Ціта (św. Tymoteusza i Tytusa), біскупаў. Сусветны дзень малітвы за пракажоных.

 

27 студзеня (субота) – успамін бл. Юрыя Матулевіча (bł. Jerzego Matulewicza), біскупа.

 

28 студзеня (нядзеля) – Сусветны Дзень Малітвы за хворых праказаю. (za chorych na trąd).

​

​ Ахвяры, якія сёння збіраюцца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

 

22 студзеня – панядзелак - з 17.00 гадз. вул. Астроўскага 1, 2, 3, 14, 14а, 23, 28.

 

24 студзеня – серада - з 17.00 гадз. вул. Астроўскага дамы №№ 4, 5, 6, 7, 8, 9; з 18.00 гадз. дамы №№ 10,11 і 12,13.

 

25 студзеня – чацвер - з 17.00 гадз. вул. Астроўскага д. №№ 29, 30, 31, 32, 33, 52/1, 18, 20, 21; з 18.00 гадз. д. № 19.

 

26 студзеня –пятніца - з 17.00 гадз. вул. Астроўскага д. №№ 15, 16, 17, 22, 24, 25, 26, 27.

 

27 студзеня –субота– з 11.30 асвячаем новыя дамы і памяшканні і на гэты год заканчваем душпастырскі візіт парафіян.

 

Вялікі дзякуй усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе. Дзякуй за супольную малітву і ахвяры, якія складваеце на патрэбы нашага касцёла і кляштара.

 

Інфармацыю адносна каляды можна паглядзець на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла і ў інтэрнэце на сайце

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews