Душпастырскія аб’явы Лiда 14.01.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

ІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ – 14.01.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння Сусветны Дзень мігранта і бежанца. Адзначаецца з 1978 года. Молімся за людзей, якія пазбаўлены дастойных умоваў жыцця і вымушаны пакінуць сваю Радзіму.

 

17 студзеня (серада) – успамін св. Антонія, абата.

 

З 18 па 25 студзеня ў Каталіцкім Касцёле праходзіць Тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян. Заахвочваем да малітвы аб адзінстве ўсіх, хто верыць у Хрыста.

 

У наступную нядзелю ( 21 студзеня) ахвяры, якія збіраюцца на тацу,будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

У наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем вітаць кс. Гжэгажа Ксенжэка, піяра з Чавусаў, які пасля св. Імшы будзе збіраць ахвяры на патрэбы супольнасці верных у Чавусах.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3.​ Вялікі дзякуй за гасціннасць і ахвяры, якія былі складзены на патрэбы нашай парафіі падчас душпастырскага візіту на мінулым тыдні.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews