Наведванне ксендзом біскупам дапаможным Юзафам Станеўскім парафіі Унебаўзяцця НМП

IMG_8557

Наведванне ксендзом біскупам дапаможным Юзафам Станеўскім парафіі Унебаўзяцця НМП (Ліда-Індустрыяльны) ва ўрачыстаць Аб’яўлення Пана стала ўжо добрай традыцыяй. Ксёндз біскуп узначаліў вячэрнюю святую Імшу, на якой сабралася шматлікая колькасць вернікаў, каб сустрэцца з Панам і прывітаць так жаданага і дарагога госця. У сваёй гаміліі ксендз біскуп падкрэсліў, што зместам урачыстасці Трох Каралей з’яўляецца аб’яўленне таямніцы збаўлення ў Езусе Хрысце. Божае Нараджэнне больш канцэнтруецца на прыніжэнні Сына Божага да людской натуры, падкрэсліваючы зямное нараджэнне Божага Слова. Урачыстасць жа Аб’яўлення Пана скіроўвае наш позірк на Божую веліч Нованароджанага. Асобая ўвага была ўдзелена постаці Маці Божай. У кожнай жыццёвай сітуацыі Яна імкнулася распазнаць і выканаць Божую волю. Такая пазіцыя была для Яе крыніцаю новай сілы. Для нас гэта важны напамін пра тое, што паслухмянасць Богу і Яго волі гарантуюць шчасце ў сям’і і грамадстве — магчыма, асабліва сёння.

Тры Мудрацы прынеслі Нованароджанаму Збаўцы свае дары. Ксёндз біскуп дапаможны прыехаў у парафію Унебаўзяцця НМП таксама не з пустымі рукамі: дорослыя узбагаціліся Словам Божым і атрымалі душэўнае задавальненне ад сустрэчы, а дзеці цешыліся салодкім падарункам, які атрымалі ад ксяндза біскупа.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews