У Шчучыне айцы піяры правялі аплаткавую сустрэчу са сваімі бацькамі

Тэкст і фота: а. Віталій Слука SP / Catholic.by

 

 

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі) манаская супольнасць айцоў піяраў у Беларусі запрасіла ў Шчучын сваіх бацькоў на аплаткавую сустрэчу.

Сустрэча распачалася з супольнай Эўхарыстыі, пасля чаго яе ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне. У цёплай сямейнай атмасферы прайшоў час, які бацькі правялі са сваімі сынамі-святарамі ў малітве і супольным адпачынку.

 

«Па магчымасці мы заўсёды стараемся наведваць сваіх бацькоў — гэта ж нашы бацькі. Яны падаравалі нам жыццё, выхоўвалі і расцілі, вучылі малітве і любові да Бога», — падзяліўся сваімі думкамі з Catholic.by кс. Андрэй Агель SP, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны).

 

«Гэта быў асаблівы момант і для нас, і для нашых бацькоў. Мы мелі магчымасць падзяліцца аплаткай не толькі ў сямейным коле, але і ў прысутнасці ўсёй піярскай супольнасці Беларусі. Кожны з бацькоў перажывае за свайго сына, бо для іх мы застаемся сынамі ў святарстве».

 

 

На сёння ў Беларусі айцы піяры нясуць служэнне ў Лідзе, Шчучыне і Чавусах.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews