Душпастырскія аб’явы Лiда 07.01.2018

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

 

Нядзеля Хросту Пана Езуса – 07.01.2018

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння

-​ ўрачыстасць Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага (МБ Грамнічнай). Заахвочваем да малітвы-падзякі за атрыманую ласку Святога Хросту.

-​ І нядзеля месяца. Пасля св. Імшы на 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на студзень: з нагоды пачатку новага 2018 года молімся ў інтэнцыі нашых сем’яў, аб апецы НМП, аб здароўі і Божых Ласках для ўсіх нашых блізкіх і родных.

14 студзеня (нядзеля) – Сусветны Дзень мігранта і бежанца. Адзначаецца з 1978 года. Молімся за людзей, якія пазбаўлены дастойных умоваў жыцця і вымушаны пакінуць сваю Радзіму.

 

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

за памерлых – з 06.01 пераносіцца на 13.01 (субота) ў 9.00.

 

3.У парафіяльнай краме можна набыць рэлігійныя рэчы (святочныя паштоўкі, календары на 2018 год на полькай і беларускай мовах, абразы).

4. Учора, 6 студзеня, быў апошні дзень запісу на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню. Каляда распачнецца 8 студзеня 2018 г. (панядзелак).

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews