Душпастырскія аб’явы Шчучын 07.01.2018

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ХРОСТУ ПАНА

/Год В – 2018/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Сёння дзякуем Пану Богу за ласку хросту і просім Яго, каб дапамагаў бацькам, бацькам хросным і ўсім ахрышчаным выконваць абавязацельствы, звязаныя з прыняццем гэтага сакрамэнту.

Сёння таксама першая нядзеля месяца, Адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень будзе малітва аб супакой на зямлі.

 

 

З літургічнага каляндара:

 

13 студзеня (субота) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачынаецца ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

14 студзеня (нядзеля) – Сусветны Дзень Мігранта і Бежанца. Молімся за людзей, якія не маюць дастойных умоваў для жыцця і вымушаныя пакінуць сваю Радзіму.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць газету “Слова жыцця”.

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

8 студзеня – панядзелак – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёная дамы № 4, 42, 40, 22, 24.

 

9 студзеня – аўторак – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёная д.20 і з 18.30 д. 18.

 

10 студзеня – серада – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёнай д. № 32 і з 18.00 гадз. д. 34

 

11 студзеня – чацвер – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёная д. № 36 і 36а, з 18.00 гадз. д. 26.

 

12 студзеня – пятніца- з 17 гадз. вул. Зялёная 32а, 16, 18а, 30.

 

13 студзеня – субота – з 11.30 вуліцы Мічурына, Садовая, Гагарына, Некрасава, Чайкоўскага і Савецкая.

 

 

Расклад каляды на наступны тыдзень:

 

16 студзеня – аўторак - з 16.00 гадз. вул. Маладзёжная і з 17.00 гадз. вул. Школьная.

 

17 студзеня – серада – з 17.00 гадз. вул. Заводская д. №№ 2,4,6,8, 4“а”, 10,12.

 

 

Вялікі дзякуй усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе. Дзякуй за гасціннасць, супольную малітву і ахвяры, якія складваеце на патрэбы касцёла і кляштара.

 

Нагадваем, што сёння жыхарам вуліц: Савецкая, Школьная, Маладзёжная, Чайкоўскага, Някрасава, Заводская і Астроўскага, апошні дзень, калі можна запісацца на каляду.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews