Душпастырскія аб’явы Лiда 31.12.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа – 31.12.20017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння свята Святой Сям’і. Молімся аб хрысціянскім жыцці і святасці ў нашых сем’ях. Пасля св. Імшы на 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства-падзяка за ласкі мінулага каляндарнага года. Спеў гімну “Цябе, Божа, выхваляем…”. За публічнае выкананне гэтага гімну можна атрымаць поўны адпуст.

01.01.18 (панядзелак)- урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Сусветны дзень малітвы аб супакоі на свеце. Можна атрымаць поўны адпуст за публічнае выкананне гімну “О Стварыцель, Дух, прыйдзі…”. Св. Імшы на 10.00 і 18.30.

02.01.18 (аўторак) - успамін Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла.

04.01.18 (чацвер) - І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

05.01.18 (пятніца) - І пятніца месяца. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

06.01.18 (субота) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен прыняць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай фізічнай працы. Пасля кожнай св. Імшы — абрад благаслаўленне мела і кадзідла. Сусветны Місійны Дзень дзіцяці. Св. Імшы на 10.00 і 18.30.

На св.Імшы на 18.30. у нашай парафіі будзем вітаць кс. бс. Юзафа Станеўскага. Усіх сардэчна запрашаем на ўрачыстасць!

 

07.01.18 (нядзеля) — урачыстасць Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага (МБ Грамнічнай). Заахвочваем да малітвы-падзякі за атрыманую ласку Святога Хросту.

І нядзеля месяца. Пасля св. Імшы на 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы на 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на студзень: з нагоды пачатку новага 2018 года молімся ў інтэнцыі нашых сем’яў, аб апецы НМП, аб здароўі і Божых Ласках для ўсіх нашых блізкіх і родных.

2.​ У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаславенні – 03.01 (серада) ў 18.30,

за памерлых – з 06.01 пераносіцца на 13.01 (субота) ў 9.00.

 

3.У парафіяльнай краме можна набыць рэлігійныя рэчы (святочныя паштоўкі, календары на 2018 год на полькай і беларускай мовах, абразы).

4. У сакрыстыі вядзецца запіс на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню. Запіс будзе весціся да 6 студзеня 2018 г. уключна. Каляда распачнецца 8 студзеня 2018 г. (панядзелак).

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews