Душпастырскія аб’явы Шчучын 31.12.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СВ. СЯМ’І

/Год В – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння дзень малітвы за сем’і, каб узрасталі ў святасці і хрысціянскім жыцці , а таксама дзякуем за мінулы календарны год і просім Божай апекі на новы надыходзячы год.

Набажэнства падзякі за мінулы календарны год у 15.30.

 

З літургічнага календара:

 

1 студзеня (панядзелак) – Урачычтасць Святой Багародзіцы Марыі. Сусветны дзень малітвы аб супакой на зямлі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00, 14.00 і 16.00 гадзінах.

У сувязі з тым, што гэта абавязковае свята, таму кожны католік 1 студзеня павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

2 студзеня (аўторак) - успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага (św. Bazylego i Grzegorza z Nazjanzu), біскупаў і доктараў Касцёла.

 

4 студзеня — першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

5 студзеня – першая пятніца месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса. Хто перад святамі быў да споведзі і не мае цяжкіх грахоў, то ў пятніцу не трэбы прыступаць да споведзі, а толькі прыняць св. Камунію.

 

6 студзеня (субота) – урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох каралёў). Свята абавязковае, таму ў гэты дзень кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і дома ўстрымацца ад неабавязковай працы. Ва урачыстасць Аб’яўлення Пана св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне мела.

Просьба, калі хто можа, каб прынесці мел з сабою.

Ахвяры, якія будуць збіраюцца ў пятніцу на тацу, прызначаны на патрэбы Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродна.

 

7 студзеня (нядзеля) – урачыстасць Хросту Пана Езуса і літургічнае заканчэнне перыяду Божага Нараджэння. Па традыцыі, калядныя песні спяваем да 2 лютага – да свята Ахвяравання Пана Езуса ў святыні.

7 студзеня таксама першая нядзеля месяца, Адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новыя нумары часопісаў Ave Maria i для дзяцей Маленькі Рыцар Беззаганнай.

 

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

 

3 студзеня – серада – ходзім з 15.00 гадз. па вуліцах: былога пас. Першамайскага, Горкага, Лермантава, Акцябрская, Піянерская і Заслонава.

 

4 студзеня – чацвер – ходзім 15.00 гадз. па вуліцах: Першамайская д.4, Пушкіна дамы №№ 1,3,4,28, 30а, 32, 34, 40, 42,44; вул. Арджанікідзэ, Куйбышава і вул. Леніна: д. 58/2 і дамы ад Аэрадрома да Райвыканкама і ад 1 школы да Буйвіч.

 

5 студзеня – пятніца – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Леніна д.№№ 51,53,55,57,57а і вул. Зялёная д.14.

 

Расклад каляды на наступны тыдзень:

 

8 студзеня – панядзелак – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёная дамы № 42, 40, 22,24

 

9 студзеня – аўторак – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёная д.20 і з 18.30 д. 18.

 

10 студзеня – серада – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёнай д. № 32 і з 18.00 гадз. д. 34

 

11 студзеня – чацвер – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Зялёнай д. № 36 і 36а, з 18.00 гадз. д. 26

 

Калі хтосьці з жыхароў вышэй прачытаных вуліц не можа прыняць святара па калядзе а 15.00 гадз., то паінфармаваць у сакрыстыі. Прыйдзем тады а той гадзіне, калі Вы будзеце дома.

Звяртаемся з просьбай, каб да наступнай нядзелі ўключна запісвацца ў сакрыстыі індывідуальна альбо прыносіць спісы жыхарам вуліц: Савецкая, Школьная, Маладзёжная, Чайкоўскага, Някрасава, Заводская і Астроўскага.

 

Нагадваем жыхарам вуліц Куйбышава, Калхозная, Садовая, Мічурына, Гагарына, Зялёная, што сёння апошні дзень, каб запісацца на каляду.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews