Душпастырскія аб’явы Шчучын 24.12.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння ноччу а 24.00 гадз. – Пастэрка.

Нагадваем таксама, што сёння апошняя св. Імша а 14.00 гадз. Няма св. Імшы а 16.00 гадз.

Што датычыць посту, то сёння, на працягу дня, можна не пасціць, толькі, згодна з традыцыяй, падчас Вігілійнай вячэры не спажываць мясных блюд і алкаголю.

 

З літургічнага календара:

 

25 снежня (панядзелак) – Урачыстасць Божага Нараджэння. У гэты дзень св. Імшы а 10.00 гадз. і 14.00. На св. Імшу а 14.00 гадз. асаблівым чынам запрашаем дзяцей і моладзь.

У Барташах і Руткевічах св. Імша на свята Божага Нараджэння будзе ў 11.30.

 

26 снежня (аўторак) – другі дзень святаў, свята св. Стэфана, дыякана і першамучаніка. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах і, згодна з традыцыяй, пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне аўса.

 

27 снежня (серада) – успамін св. Яна, апостала і евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы благаслаўленне віна.

 

28 снежня (чацвер) – свята св. Немаўлят (św. Młodzianków), мучанікаў. Таксама дзень малітвы-падзякі за дар жыцця і перапрашэння за забойсвта ненароджаных дзяцей.

 

29 снежня (пятніца) - у сувязі з Актавай Божага Нараджэння ў гэтую пятніцу няма посту.

 

31 снежня (нядзеля) – свята Святой Сям’і. Молімся аб хрысціянскае жыццё і святасць у нашых сем’ях. Таксама заканчэнне календарнага года і ў 15.30 набажэнства падзякі за мінулы год.

 

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты “Слова жыцця”.

​ У сакрыстыі ёсць аплаткі і календары на 2018 год у выглядзе аднаго лістка.

 

Расклад каляды на гэты тыдзень:

 

27 снежня – серада - ходзім з 11.30 па наступных вуліцах:

Цітова, Чкалава, 8-сакавіка(марта), Маякоўскага, Свердлава, Дзяржынскага, Я. Коласа, вул. Першамайская дом 2 і вул. Першамайская – прыватны сектар- дамы №№ 9,10,11,12 і 13/1.

 

28 снежня – чацвер - ходзім з 11.30 па наступных вуліцах:

Ціміразева, Міра, Паўднёвая (Южная), 12-ліпнея (июля), Энгельса, Маркса, Крупскай, Кароткая, Папярэчная, Камуністычная, Фрунзэ, Акадэмічная і Лясная.

 

29 снежня – пятніца - ходзім з 11.30 па вуліцах:

Чапаева, Суворава, Гастэллы і Кірава.

 

30 снежня – субота - ходзім з 11.30 па вуліцах Камсамольская і 17-верасня.

 

 

Расклад каляды на наступны тыдзень:

 

3 студзеня – серада – ходзім з 15.00 гадз. па вуліцах: былога пас. Першамайскага, Горкага, Лермантава, Акцябрская, Піянерская і Заслонава.

 

4 студзеня – чацвер – ходзім 15.00 гадз. па вуліцах: Першамайская д.4, Пушкіна дамы №№ 1,3,28, 30а, 32, 34, 40, 42,44; вул. Арджанікідзэ, Куйбышава і вул. Леніна: д. 58/2 і дамы ад Аэрадрома да Райвыканкама і ад 1 школы да Буйвіч.

 

5 студзеня – пятніца – ходзім з 17.00 гадз. па вуліцы Леніна д.№№ 51,53,55,57,57а і вул. Зялёная д.14.

 

Калі хтосьці з жыхароў вышэй прачытаных вуліц не можа прыняць святара па калядзе з 11.30 альбо з 15.00, то паінфармаваць у сакрыстыі. Прыйдзем тады а той гадзіне, калі Вы будзеце дома.

 

Звяртаемся з просьбай, каб на працягу бліжэйшых двух тыдняў запісвацца ў сакрыстыі індывідуальна альбо прыносіць спісы жыхарам вуліц: Савецкая, Школьная, Маладзёжная, Чайкоўскага, Заводская, Някрасава, Астроўскага.

 

Нагадваем жыхарам вуліц Куйбышава, Калхозная, Садовая, Мічурына, Гагарына, Зялёная, што да сённяшняга дня Вам трэба было запісацца ў сакрыстыі. Калі гэтага не зрабілі, то калі ласка зрабіць да суботы 30 снежня.

 

Аб’явы, якія цяпер вы пачулі, можна таксама прачытаць на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо у інтэрнэце на сайце: pijary.info

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews