Чарговыя рараты ў парафіі Унебаузяцця НПМ

DSC_0795

22 снежня, у парафіі Унебаузяцця НПМ скончыліся чарговыя рараты для дзяцей і моладзі.

Рараты – гэта святая імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі, якая для маленькіх парафіян была ў 7 гадзін раніцы па панядзелках, серадах і пятніцах. Негледзячы на ранні час у касцёле збіраецца вельмі шмат людзей усіх узростаў! Яшчэ адна асаблівасць гэтых імшаў — свечка, якая стаіць ля алтара і сімвалізуе Найсвяцейшую Панну. Удзельнікі Раратаў трымаюць запаленыя ліхтарыкі, якія звязваюць іх з чуваючай Марыяй. Іх значэнне  можна знайсці таксама ў Евангеллі, дзе гаворыцца пра паннаў глупых і паннаў  разважлівых, якія чакаюць з лямпамі ў руках. Мудрыя  паклапаціліся, каб хапіла алівы, а тыя, якія пайшлі сабе купіць, прамаргалі важнейшы момант. Таму, маючы ў руках лямпы, можам выпрацаваць у сябе гэтую прыгожую рысу – чаканне.

Кожны год у нашым касцёле праходзіць традыцыйны конкурс на лепшы ліхтарык, зроблены сваімі рукамі, у ім было тры першых мейсца! Увесь час дзеці збіралі прыгожы малюнак, а за ўдзел у рартніх імшах усе атрымалі вельмі прыемныя падарункі!

Тэкст і фотаЛізавета Мурамская

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews