Душпастырскія аб’явы Лiда 17.12.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

ІIІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА– 17.12.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

21,22, 23. 12 (чацвер, пятніца, субота) – квартальныя Дні малітвы аб хрысціянскім жыцці сем’я і іх святасці. Молімся за нашыя сем’і і за тых, хто рыхтуецца стварыць сям’ю.

 

24.12 (нядзеля) – Вігілія Божага Нараджэння. Нагадваем аб рэлігійным характары Вігілійнай Вячэры. Св. Імшы ў нашай парафіі ў гэты дзень: 7.00 -Рараты, 24.00 – Пастэрка. Св. Імшы на 18.00 не будзе.

 

25.12 (панядзелак) – урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы ў нашай святыні ў 10.00 і 18.30.

 

Адвэнт: запрашаем усіх вернікаў на Рараты штодзённа а 7 гадзіне, дзеці і моладзь – панядзелак, серада і пятніца а 7 гадзіне.

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 03.01 (середа) ў 18.30,

за памерлых – з 06.01 перанесена на 13.01 (субота) ў 9.00.

3.У парафіяльнай краме можна набыць рэлігійныя рэчы (святочныя паштоўкі, календары на 2018 год на полькай і беларускай мовах, абразы), Можна набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама свечкі дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

4. У сакрыстыі вядзецца запіс на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню. Запіс будзе весціся да 6 студзеня 2018 г. уключна. Каляда распачнецца 8 студзеня 2018 г. (панядзелак)

 

5. Споведзь перад святам Божага Нараджэння ў нашай парафіі 19.12 (аўторак). Святары будуць спавядаць з 06.30.., 16.00-17.00 – дзеці і моладзь, з 18.00 …

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews