Душпастырскія аб’явы Лiда 10.12.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

ІI НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА– 10.12.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння Дыяцэзіяльны дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі. Малітва і благаслаўленне маці, якія рыхтуюцца да нараджэння дзіцяці.

Адвэнт: запрашаем усіх вернікаў на Рараты штодзённа а 7 гадзіне, дзеці і моладзь – панядзелак, серада і пятніца а 7 гадзіне.

 

13.12 (аўторак) – успамін св. Луцыі, панны і мучаніцы;

14.12 (чацвер) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла;

17.12 (нядзеля) — ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, будуць прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

 

3. У парафіяльным кіёску можна набыць рэлігійныя рэчы (святочныя паштоўкі, календары на 2018 год на полькай і беларускай мовах, абразы), Можна ўжо набыць аплаткі на вігілійны стол, а таксама свечкі дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

4. У сакрыстыі вядзецца запіс на душпастырскі візіт (каляду). Святар наведае вашу сям’ю толькі па папярэднім запісе-запрашэнню.

 

5. З 04.12 па 16.12 будзем наведваць людзей хворых і сталых, якія хацелі б паяднацца з Богам, з Касцёлам і іншым чалавекам у Сакрамэнце св. Споведзі і Намашчэнню хворых. Просім жадаючых звярнуцца ў сакрыстыю.

9.12 з 11.00 будзем наведваць сталых і хворых людзей у вёсцы Верх-Ліда і Чахаўцы.

 

6. Споведзь перад святам Божага Нараджэння ў нашай парафіі 19.12 (аўторак). Святары будуць спавядаць з 06.30.., 16.00-17.00 – дзеці і моладзь, з 18.00 …

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews