Душпастырскія аб’явы Шчучын 10.12.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IІ НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

На гэтым тыдні:

 

13 снежня (серада) – у нашай парафіі Фацімскі Дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

 

14 снежня (чацвер) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Нагадваем таксама, што Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз., для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса для дзяцей Водограй.

 

​ Ахвяры, якія ў наступную нядзелю будуць збірацца на тацу, згодна з распараджэннем кс. біскупа, прызначаны на патрэбы дыяцэзіі.

 

​ Хто запісваў св. Імшы на 21снежня на 10.00 гадз. за + Белавоцкага і на 19.00 гадз. за + падыйдзіце калі ласка пасля св. Імшы ў сакрыстыю.

 

​ У сакрыстыі ёсць аплаткі, святочныя паштоўкі, календары на 2018 год і свечкі на вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

 

 

 

Інфармацыя адносна каляды!

 

У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з серады, 27 снежня.

Каляду распачнём ад стараны БАМА і “Масласырзавода”. Вялікая просьба, каб жыхары вуліц ад “Масласырзавода” і БАМА (акрамя раёна Паўднёва-Заходняга і Поле цудаў) да “Аўтапровада” і возера, да 24 снежня прынеслі спісы альбо індывідуальна запісаліся ў сакрыстыі.

 

 

Сказаць на Імшы ў 11.30 і 14.00. Пасля заканчэння св. Імшы яшчэ адбудзецца абрад благаслаўлення жанчын, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews