Душпастырскія аб’явы Шчучын 03.12.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА I НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА

/Год В – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

 

Сёння распачынаецца Адвэнт. Гэта перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння і другога прыйсця Езуса Хрыста, таму пастараемся больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

Падчас Адвэнту Рараты для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.

Сёння I нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыяй на месяц снежань будзе малітва за ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі.

 

 

 

З літургічнага календара:

 

5 снежня (аўторак) - свята гадавіны Асвячэння Катэдральнай Базылікі ў Гродна.

 

7 снежня (чацвер) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, а таксама першы чацвер месяца. У 18.30 выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

8 снежня (пятніца) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах.

 

10 снежня (нядзеля) – Дыяцэзіяльны Дзень малітвы за дабрачынцаў і ахвярадаўцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама будзем маліцца за ахвярадаўцаў нашай парафіі.

У наступную нядзелю пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаслаўленне мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Парадак адведзінаў хворых на вёсках наступны:

-​ 4 снежня, панядзелак – у 11.00–вёскі Плянты, Ст. Гернікі і Даўлюдаўшчына.

-​ 5 снежня, аўторак – у 11.00 — вёскі Навасёлкі і Янчукі;

-​ 6 снежня, серада – у 11.00 — вёскі Рэзы і Руткевічы;

-​ 7 снежня, чацвер – у 11.00 — вёскі Буйвічы і Тур’я

-​ 8 снежня, пятніца, — у 11.00 – в. Тапілішкі

Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць сёння святарам у сакрыстыі.

 

Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:

 

-​ 4 снежня, панядзелак, ад Аўтастанцыі да возера;

-​ 7 снежня, чацвер, ад касцёла да “Масласырзавода”;

-​ 8 снежня, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў і Заходняя.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму адпавядае. Запісаць хворых, якія жывуць у горадзе, можна сёння ў сакрыстыі.

 

План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў, якая знаходзіцца каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

 

​ Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага Нараджэння будзе 21 снежня ў чацвер.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

​ У сакрыстыі ёсць аплаткі, святочныя паштоўкі, календары на 2018 год і свечкі на вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

 

 

 

Інфармацыя адносна каляды!

 

У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з серады, 27 снежня.

Каляду распачнём ад стараны БАМА і “Масласырзавода”. Вялікая просьба, каб жыхары вуліц ад “Масласырзавода” і аб’яздной (акрамя раёна Паўднёва-Заходняга) да “Аўтапровада” і возера, да 24 снежня прынеслі спісы альбо індывідуальна запісаліся ў сакрыстыі.

 

 

​ Цяпер адбудзецца абрад благаслаўлення аплаткаў.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews