Душпастырскія аб’явы Шчучын 26.11.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ,

НЯДЗЕЛЮ ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

-​ Падзякаваць за ахвяры на семінарыю, прадставіць клерыкаў і даць ім слова.

 

 

З літургічнага календара:

 

27 лістапада (панядзелак) – свята Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за Ордэн Піяраў.

 

30 лістапада (чацвер) – свята св. Андрэя, апостала.

 

1 снежня першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

2 снежня першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

3 снежня - І нядзеля Адвэнта. Заахвочваем, каб у гэты асаблівы перыяд літургічнага года больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі.

Таксама І нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз., змена ружанцовых таямніцаў.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне аплатак і ўжо можна будзе іх набываць.

 

​ У сувязі з тым, што Адвэнт у гэтым годдзе практычна толькі тры тыдні, то ўжо сёння аб’яўляем парадак наведвання хворых перад святамі Божага Нараджэння.

 

 

На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:

-​ 4 снежня, панядзелак – у 11.00–вёскі Плянты, Ст. Гернікі і Даўлюдаўшчына.

-​ 5 снежня, аўторак – у 11.00 — вёскі Навасёлкі і Янчукі;

-​ 6 снежня, серада – у 11.00 — вёскі Рэзы і Руткевічы;

-​ 7 снежня, чацвер – у 11.00 — вёскі Буйвічы і Тур’я

-​ 8 снежня, пятніца, — у 11.00 – в. Тапілішкі

Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць святарам у наступную нядзелю ў сакрыстыі.

 

Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у наступныя дні:

 

-​ 4 снежня, панядзелак, ад Аўтастанцыі да возера;

-​ 7 снежня, чацвер, ад касцёла да “Масласырзавода”;

-​ 8 снежня, пятніца, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў і Заходняя.

 

Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у залежнасці ад таго, як каму адпавядае. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да наступнай нядзелі.

 

План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.

 

 

​ Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага Нараджэння будзе 21 снежня ў чацвер.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новыя нумары часопісаў Ave Maria і Дыялог, для дзяцей Маленькі Рыцар Беззаганнай і Водограй, а таксама новы нумар газеты Слова жыцця.

 

​ У сакрыстыі ёсць календары на 2018 год і свечкі на вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

 

-​ Прыпомніць, што сёння заканчваецца Юбілейны Каласансаўскі год і супольна памаліцца.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews