Душпастырскія аб’явы Лiда 26.11.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХXІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 26.11.2017

Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

25-27 лістапада (суб., нядз., панядз.) – 40-гадзіннае Набажэнства ў гонар апекі св. Юзафа Каласанса, якое правядзе кс. Павел Федаровіч з закону Ксяндзоў Марыянаў з Мінска. Усе ахвяры, якія будуць сабраны ў гэтыя тры дні, будуць накіраваны на патрэбы парафіяльнай супольнасці ў Мінску, дзе працуюць Ксяндзы Марыяны. Агульная навука будзе праводзіцца падчас св. Імшы. Адарацыя будзе праходзіць на працягу ўсяго дня. План Адарацыі змешчаны на дошцы аб’яў пры выхадзе з касцёла, а таксама на нашай старонцы ў Інтэрнэце.

 

Сёння ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы ў інтэнцыі выхавацеляў, выкладчыкаў і клерыкаў ВДС у Гродна і ВДС Піяраў у Кракаве.

Сёння таксама заканчэнне Каласансаўскага Юбілейнага Года, які быў аб’яўлены з нагоды 400-годдзя закону Піяраў і 250-годдзя кананізацыі заснавальніка, св. Юзафа Каласанса. Молімся ў інтэнцыі Закону Айцоў Піяраў аб далейшае плённае яго служэнне паўсюднаму Касцёлу і ўсяму грамадству.

 

30 лістапада (серада) – свята св. Андрэя, апостала.

 

1 снежня - І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

2 снежня - І субота месяца. .Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП.

3 снежня - І нядзеля Адвэнта (адарацыйная). Пачатак новага літургічнага года. Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў. Заахвочваем усіх да пабожнага і трэзвага перажывання Перыяду Адванта.

Інтэнцыя на снежань: малітва аб добрай духоўнай падрыхтоўцы да святаў Божага Нараджэння.

Пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў першакамунійных дзяцей, якія ў наступным годзе прыступяць да І Св. Споведзі і Св. Камуніі. Прысутнасць абавязковая!

 

Адвэнт: запрашаем усіх вернікаў на Рараты штодзённа а 7 гадзіне, дзеці і моладзь – панядзелак, серада і пятніца а 7 гадзіне.

 

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых “Выпамінковыя”:

-​ 27.11 (панядзелак) – 18.30 (9/10);

-​ 29.11 (серада), 18.30 (10/10);

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

-​ аб здароўі і Божым благаслаўленні – 06.12 у 18.30,

-​ за памерлых – 02.12 у 9.00.

 

3. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews