Душпастырскія аб’явы Лiда 19.11.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХXІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 19.11.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

20.11 (панядзелак) – успамін св. Рафала Каліноўскага, святара;

21.11 (аўторак) – успамін Ахвяравання НМП;

22.11 (серада) - успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы;

23.11 (чацвер) — успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка.;

24.11 (пятніца) – успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара, і яго паплечнікаў, мучанікаў з В’етнама;

25.11 (субота) — успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.;

26.11 (нядзеля) - урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Дзень малітвы ў інтэнцыі выхавацеляў, выкладчыкаў і клерыкаў ВДС у Гродна і ВДС Піяраў у Кракаве.

 

25-27 (суб., нядз., панядз.) – 40-гадзіннае Набажэнства ў гонар апекі св. Юзафа Каласанса, якое правядзе кс. Павел Федаровіч з закону Ксяндзоў Марыянаў з Мінска. Усе ахвяры, якія будуць сабраны ў гэтыя тры дні, будуць накіраваны на патрэбы парафіяльнай супольнасці ў Мінску, дзе працуюць Ксяндзы Марыяны. Агульная навука будзе праводзіцца падчас св. Імшы. Адарацыя будзе праходзіць на працягу ўсяго дня. План Адарацыі змешчаны на дошцы аб’яў пры выхадзе з касцёла, а таксама на нашай старонцы ў Інтэрнэце.

 

03.12 (нядзеля) – пасля св. Імшы на 11.30 адбудзецца сустрэча бацькоў першакамунійных дзяцей, якія ў наступным годзе прыступяць да І Св. Споведзі і Св. Камуніі. Прысутнасць абавязковая!

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых “Выпамінковыя”:

-​ 21.11 (аўторак) – 18.30 (7/10);

-​ 25.11 (субота), 18.30 (8/10);

 

2.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

-​ аб здароўі і Божым благаслаўленні – 06.12 у 18.30,

-​ за памерлых – 02.12 у 9.00.

 

3. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews