Душпастырскія аб’явы Шчучын 19.11.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХХІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

На гэтым тыдні:

 

20 лістапада (панядзелак) - успамін св. Рафала Каліноўскага, святара.

 

21 лістапада (аўторак) – успамін Ахфяравання Найсв. Панны Марыі (Ofiarowania NMP).

 

22 лістапада (серада) - успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хароў і касцёльнай музыкі.

 

24 лістапада (пятніца) – успамін святых Мучанікаў з В’етнама.

 

26 лістапада (нядзеля) – урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету (Chrystusa Króla). У нашай дыяцэзіі дзень малітв у інтэнцыі Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі. Ахвяры, якія будуць складвацца ў наступную нядзелю на тацу, прызначаны на патрэбы Гродзенскай семінарыі.

Таксама ў наступную нядзелю заканчэнне Каласансаўскага Юбілейнага Года. На працягу тыдня, пасля св. Імшаў, у лучнасці з усім Ордэнам Піяраў, будзем маліцца навэннай і ў нядзелю дзякаваць за духоўныя дары Юбілейнага года і прасіць за пасрэдніцтвам Маці Божай, галоўнай Апякункі Ордэна, аб дальнейшае плённае яго служэнне паўсюднаму Касцёлу і ўсяму грамадству.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ На гэтым тыдні малітвыа за памерлых (выпамінкі) толькі ў панядзелак у 9.15.

 

​ Сказаць на 11.30: У наступную нядзелю падчас св. Імшы ў 11.30 новыя хлопцы будуць прыняты ў кандыдаты на міністрантаў, а міністранты атрымаюць новыя ступені паслугі і адновяць міністранцкую прысягу. Таксама адбудзецца прыняцце новых харыстак і аднаўленне харысткамі прысягі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews