Душпастырскія аб’явы Шчучын 12.11.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХХІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

13 лістапада (панядзелак) – Дзень фацімскі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі за пасрэдніцтвам Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. фацімскае набажэнства.

 

16 лістапада (чацвер) – урачыстасць НПМ Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

 

17 лістапада (пятніца) – успамін св. Альжбеты Венгерскай (św. Elżbiety Węgierskiej), законніцы.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:

- серада і пятніца ў 9.15;

- аўторак, чацверг і субота ў 18.15;

- у нядзелю ў 15.15.

Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews