Душпастырскія аб’явы Лiда 05.11.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХXІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 05.11.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на лістапад – малітва за ўсіх памерлых вернікаў.

07. 11 (аўторак) - пачатак Навэнны перад урачыстасцю НМП Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці, Заступніцы дыяцэзіі.

09.11 (чацвер) - Свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, катэдры біскупа Рыма – Маці ўсіх каталіцкіх касцёлаў свету. Молімся за патрэбныя ласкі для Святога Айца Францішка ў кіраванні сусветным Касцёлам.

 

10.11 (пятніца) - успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

 

11.11 (субота) - успамін св. Марціна Турскага, біскупа.

 

12.11 (нядзеля) – усе сабраныя ахвяры будуць прызначаны на патрэбы нашай дыяцэзіі.

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

 

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых “Выпамінковыя”:

-​ 07.11 (аўторак) – 18.30 (3/10);

-​ 11.11 (субота), 18.30 (4/10);

 

2.У парафіяльным кіёску можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы на магілы нашых памерлых, абразы, малітоўнікі ( у тым ліку “У Табе наша надзея”), спеўнікі, якімі карыстаемся падчас св. Імшы, а таксама календары на 2018 год на беларускай мове.

 

3.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 08.11 у 18.30

 

4. Вялікі дзякуй за ахвяры, якія былі складзены на выпамінкі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews