Душпастырскія аб’явы Лiда 29.10.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 29.10.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння ўрачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла. Заахвочваем да малітвы-падзякі за жывых і памерлых дабрадзеяў і ахвярадаўцай нашай парафіяльнай святыні.

 

31.10 (аўторак) – завяршэнне ружанцовага набажэнства. Варта задаць сабе пытанне: якой была мая ружанцовая малітва ў гэтым месяцы?

 

01.11 (серада) – урачыстасць Усіх Святых. Св. Імшы ў нашай святыні 10.00 і 18.30. У гэты дзень неабходна прыняць удзел у св. Імшы, а таксама ўстрымацца ад фізічнай працы дома.

02.11 (чацвер) – успамін Усіх памерлых вернікаў;

І чацвер месяца. Дзень малітвы аб пакліканнях да святарства, манаства і місій. У гэтай інтэнцыі будзе адпраўлена Св. Імша ў 18.00.

 

03.11 (пятніца) - успамін св. Марціна дэ Парэса, законніка;

І пятніца месяца. Пасля св. Імшы на 18.30 — набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

04.11 (субота) - успамін св. Караля Барамэя, біскупа;

І субота месяца. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП.

 

5.11​ - першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на лістапад – малітва за ўсіх памерлых вернікаў.

У 14.00 на нашых парафіяльных могілках у Верх-Лідзе будзе адпраўлена св. Імша.

За набожнае наведванне могілак 01-08.11 можна атрымаць поўны адпуст (прабачэнне ўсіх караў за грахі) і частковы ў іншыя дні года.Умовы адпусту: набожнае наведванне касцела або капліцы, стан асвячаючай ласкі, малітва ў інтэнцыях св. Айца (“Ойча наш..” або “Веру ў Бога..”)

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

5 лістапада (нядзеля) Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.15.

Запрашаем усіх парафіян і гасцей нашай парафіі на ружанец у інтэнцыі ўсіх нашых блізкіх памерлых

 

На гэтым тыдні будуць адпаўлены св. Імшы за памерлых “Выпамінковыя”:

-​ 01.11 (серада) – 18.30 (1/10);

-​ 03.11 (пятніца), 18.30 (2/10);

 

2.У парафіяльным кіёску можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы на магілы нашых памерлых, абразы, малітоўнікі ( у тым ліку “У Табе наша надзея”), спеўнікі, якімі карыстаемся падчас св. Імшы, а таксама календары на 2018 год на беларускай мове.

 

3.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

за памерлых – 04.11 у 9.00,

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 08.11 у 18.30

 

 

4. Вялікі дзякуй за ахвяры, якія складаеце на выпамінкі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews