Душпастырскія аб’явы Лiда 22.10.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХІX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 22.10.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

Сёння Дзень малітвы за місіі. Сабраныя ахвяры будуць накіраваны на патрэбы місій.

 

22-29.10 – Тыдзень Місійны. Заахвочваем да малітвы і духоўных ахвяр за місіянераў і місіянерскія краіны.

 

28 кастрычніка (субота) – свята св. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. Дзень імянінаў кс. абп Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага;

19.00-20.00 – сустрэча малітоўнай групы “Маці ў малітве”. Запрашаем усіх зацікаўленых.

 

29 кастрычніка (нядзеля) – ўрачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла;

на св. Імшы на 11.30 будзем вітаць у нашай парафіі кс. Яўгена Ціхана, які адправіць для нашай парафіі Св. Прыміцыйную Імшы. Усе ахвяры, сабраныя падчас гэтай св. Імшы будуць накіраваны на патрэбы кс. прыміцыянта.

 

2. Ружанцовае набажэнства. Заахвочваем вернікаў маліцца ў касцёлах, капліцах і сем’ях. Ружанцовае набажэнстваў нашай святыні праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю – у 17.30. Для дзяцей і моладзі: панядзелак, серада, пятніца.

 

3. 01-31 кастрычніка будзем прымаць запісы на Выпамінка 2017 (з 1 па 8 лістапада імёны нашых блізкіх памерлых будуць вычытаны падчас ружанца, а таксама будзе адпраўлена 10 св. Імшаў на працягу месяца). Вялікая просьба: у сакрыстыю прыносіць карткі з імёнамі і прозвішчамі блізкіх памерлых у назоўным склоне, запіс павінен быць выразны, зразумелы. Запіс святарамі весціся не будзе.

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

5 лістапада (нядзеля) Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.15.

 

4.У парафіяльным кіёску можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы на магілы нашых памерлых, абразы, малітоўнікі ( у тым ліку “У Табе наша надзея”), спеўнікі, якімі карыстаемся падчас св. Імшы, а таксама календары на 2018 год на беларускай мове.

 

5.У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

за памерлых – 04.11 у 9.00,

аб здароўі і Божым благаслаўленні – 08.11 у 18.30

 

 

6.. Вялікі дзякуй за ахвяры, якія складаеце на выпамінкі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews