Душпастырскія аб’явы Шчучын 29.10.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХХ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

З літургічнага календара:

 

31 кастрычніка (аўторак) – заканчэнне ружанцовага набажэнства.

 

1 лістапада (серада) ​– Урачыстасць Усіх святых. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі.

Таксама 1 лістапада а 15.00 гадз. адбудзецца св. Імша на могілках у в. Тапілішкі і асвячэнне гэтых жа могілак.

 

2 лістапада (чацвер) – успамін Усіх памерлых. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной.

На могілкі па вул. Цітова і за аб’яздной можна будзе даехаць гарадскім аўтобасам, які, пасля св. Імшы а 10.00 гадз., будзе стаяць каля Дома таргоўлі і каля 13.00 гадз. будзе ад’язджаць з могілак за аб’яздной. Праезд будзе каштаваць столькі, колькі каштуе білет у гарадскім аўтобусе.

 

3 лістапада першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

 

4 лістапада першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.

 

5 лістапада першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

У наступную нядзелю, у 13.30, св. Імша і працэсія на могілкі ў в. Барташы.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Ад 1 па 8 лістапада за адведзіны могілак можна атрымаць цалкавіты адпуст, які ахвяроўваем за памерлых. Акрамя наведання могілак, умовамі для атрымання адпусту з’яўляюцца малітва ў інтэнцыях Святога Айца і прыняцце св. Камуніі.

 

​ Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:

- чацвер і пятніца ў 9.15;

- субота ў 18.15;

- нядзеля ў 15.15.

 

​ У сакрыстыі можна яшчэ запісваць на выпамінкі і набываць лампадкі.

 

​ Нагадваем, што ў сераду пасля св. Імшы а 19.00 гадз. праходзяць ўрокі рэлігіі для дарослых, а ў суботу а 17.00 гадз. падрыхтоўка дарослых да прыняцця сакрамэнту бежмавання.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews