Душпастырскія аб’явы Шчучын 22.10.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХІХ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння Дзень малітвы за місіі і распачацце місійнага тыдня.

У рамках місійнага дня, па традыцыі, складваюцца ахвяры на місійную дзейнасць Касцёла. Ахвяры можна будзе злажыць у кошычкі выходзячы з касцёла. За складваныя ахвяры, вялікі дзякуй!

 

 

З літургічнага календара:

 

25 кастрычніка (серада) – Каласансаўскі дзень. З гэтай нагоды св. Імшы з казаннем і набажэнствам у гонар св. Юзафа Каласанса адбудуцца а 10.00 і 19.00 гадз. Шчыра запрашаем да ўдзелу ў іх!

 

28 кастрычніка (субота) – свята св. Сымона і Юды Тадэвуша (św. Szymona i Judy Tadeusza), апосталаў. Дзень імянінаў кс. абп Тадэвуша Кандрусевіча.

 

29 кастрычніка (нядзеля) – ўрачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла.

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Праз паўтара тыдні будзем успамінаць усіх памерлых, таму ўжо сёння падаем парадак працэсій і малітв на могілках, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай парафіі:

 

-​ 1 лістапада, серада, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі.

Таксама 1 лістапада а 15.00 гадз. адбудзецца св. Імша на могілках у в. Тапілішкі і асвячэнне гэтых жа могілак.

 

-​ 2 лістапада, чацвер, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной.

 

-​ 5 лістапада, нядзеля, у 13.30 св. Імша і працэсія на могілкі ў в. Барташы.

 

​ Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

​ У сакрыстыі можна набыць лампадкі (знічы).

 

​ На гэтым тыдні ў сераду пасля св. Імшы а 19.00 гадз. распачынаюцца ўрокі рэлігіі для дарослых. Таму шчыра запрашаем на гэтыя сустрэчы тых, хто хадзіў у мінулыя гады, а таксама новыя асобы!

 

​ Нагадваем, што па суботах, а 17.00 гадз., у кляштары, праходзіць падрыхтоўка дарослых да прыняцця сакрамэнту бежмавання. Хто з дарослых не прыняў яшчэ гэтага сакрамэнту, шчыра запрашаем на падрыхтоўку.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews