Душпастырскія аб’явы Шчучын 15.10.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХVІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Акрамя парафіяльнай урачыстасці ў гонар св. Тэрэзы Авільскай, сёння таксама свята ў Ордэне Піяраў, таму што ў Рыме Святы Айцец Францішак кананізуе іспанскага піяра, а. Фаўстына Мігеза. «Той, хто дае абяцанне навучаць, дае абяцанне вучыцца» — гэта жыццёвы дэвіз а. Фаустына Мігеза.
Так як кожны піяр, ён даў манаскія абяцанні: чыстасці, убоства і паслухмянасці і чацвёртае абяцанне асабліва клапаціцца пра выхаванне дзяцей і моладзі.Навучанне і выхаванне падапечных таксама мабілізавала яго да няспыннага развіцця і шукання нештодзённых шляхоў выконвання Божай волі ў манаскім і святарскім жыцці. Быў настаўнікам лацінскай мовы, алгебры, гісторыі, рыторыкі, французскай мовы, прыродазнаўства, геаграфіі, фізікі, хіміі, гігіены. Валодаў шматлікімі ведамі і талентамі, але яго спецыялізацыяй усёж такі былі натуральныя навукі. Праз яго заступніцтва адбылося цудоўнае аздараўленне Веранікі Сторберг, катэхеткі са школы сясцёр каласансак у Чылі. Гэта ўжо трэці святы піяр, які вынесены да хвалы алтароў разам з піярскімі благаслаўлёнымі айцамі і сёстрамі. Дзякуем Богу за новага святога ў Каласансаўскай Сям’і!

 

Таксама сёння ў касцёле адзначаецца Сусветны Дзень Бедных.

 

 

З літургічнага календара:

 

16 кастрычніка (панядзелак) – успамін бл. Пятра Касані, піяра.

 

17 кастрычнка (аўторак) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

 

18 кастрычніка (серада) – свята св. Лукі Евангеліста, апекуна медыцынскай службы. У гэты дзень молімся за ўрачоў, медсёстраў і ўсіх работнікаў медыцынскай службы.

 

22 кастрычніка (нядзеля) – Сусветны Місійны дзень. Гэта дзень, калі мы молімся за місіянераў, якія абвяшчаюць Добрую Навіну аб збаўленні тым людзям, якія ніколі пра яе не чулі.

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, можна запісваць памерлых на выпамінкі.

 

​ У сакрыстыі можна набыць лампадкі (знічы), якія запальваем у знак памяці аб памерлых.

 

​ Вялікі дзякуй тым, хто прынёс кветкі, каб упрыгожыць алтары перад адпустовай урачыстасцю. Таксама вялікі дзякуй тым, хто ў чацвер дапамагаў у прыбіранні касцёльнай тэрыторыі!

 

​ У сераду пасля св. Імшы а 19.00 гадз. распачынаюцца ўрокі рэлігіі для дарослых. Таму шчыра запрашаем на гэтыя сустрэчы тых, хто хадзіў у мінулыя гады, а таксама новыя асобы.

 

​ Запрашаем дарослых 21 кастрычніка, у суботу, а 17.00 гадз. у кляштар, на 1 сустрэчу звязанаю з падрыхтоўкай да прыняцця сакрамэнту бежмавання. Запіс ахвотных рыхтавацца да прыняцця сакрамэтну бежмавання адбудзецца непасрэдна на сустрэчы.

 

​ У канцы касцёла на століку можна набываць новы нумар газеты Слова жыццяю.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews