Душпастырскія аб’явы Лiда 15.10.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХVІІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 15.10.2017

 

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

Сёння 15.10 - у Рыме на плошчы Св.Пятра Святы Айцец Францішак кананізуе піяра бл. Фаўстына Мігеза, які нарадзіўся ў Іспаніі. Айцец Фаўстын будзе залічаны ў рады святых піяраў;

- сабраныя ахвяры будуць накіраваны на патрэбы бедных людзей у дыяцэзіі.

 

17.10​ (аўторак) — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі;

 

18.10​ (серада) – успамін св. Лукі Евангеліста , заступніка медыцынскіх работнікаў, молімся ў інтэнцыі лекараў, медыцынскіх сястёр і работнікаў больніц і хоспісаў;

 

21.10. (субота) пасля св. Імны на 18.30 запрашаем усіх настаўнікаў і выхавацелей нашай парафіі на чарговую сустрэчу;

19.00-20.00 – сустрэча малітоўнай групы “Маці ў малітве”. Запрашаем усіх зацікаўленых.

22.10 (нядзеля) — Сусветны Дзень Місій (з 1926 г.).

- на св. Імшу на 11.30 у нашую парафію прыедзе дзіцячы хор з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе, які пакажа інсцэніроўку аб Фаціскіх аб’яўленнях з нагоды закрыццё юбілейнага году, прысвечанага 100-годдзю аб’яўленняў у Фаціме.

22-29.10 – Тыдзень Місійны. Заахвочваем да малітвы і духоўных ахвяр за місіянераў і місіянерскія краіны. Ахвяры, сабраныя на працягу тыдня, будуць накіраваны на патрэбы місій.

 

2. Ружанцовае набажэнства. Заахвочваем вернікаў маліцца ў касцёлах, капліцах і сем’ях. Ружанцовае набажэнстваў нашай святыні праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю – у 17.30.

 

3. 01-31 кастрычніка будзем прымаць запісы на Выпамінка 2017 (з 1 па 8 лістапада імёны нашых блізкіх памерлых будуць вычытаны падчас ружанца, а таксама будзе адпраўлена 10 св. Імшаў на працягу месяца). Вялікая просьба: у сакрыстыю прыносіць карткі з імёнамі і прозвішчамі блізкіх памерлых у назоўным склоне, запіс павінен быць выразны, зразумелы. Запіс святарамі весціся не будзе.

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

 

3. Расклад катэхэзы можна знайсці на дошчы парафіяльных аб’яў (пры ўваходзе ў касцёл), а таксама на нашай інтэрнэт старонцы http://www.pijary.info/.

 

Да І Св.Споведзі і Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас).

 

Нагадваем аб тым, што ў нашай парафіі кандыдаты да шлюбу прыходзяць да святара мінімум за тры месяцы да запланаванай даты шлюбу, а да хросту — за 2 тыдні да запланаванай даты. Звяртацца павінны толькі зацікаўленыя асобы.

 

4. У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2018 год.

 

У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

У сакрыстыі можна набыць відэадыск з запісам кансэкрацыі нашай святыні.

 

5. У парафіяльным кіёску можна набыць рэлігійныя рэчы: знічы на магілы нашых памерлых, абразы, малітоўнікі ( у тым ліку “У Табе наша надзея”), спеўнікі, якімі карыстаемся падчас св. Імшы.

 

6. Пры выхадзе з касцёла заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу, асабліва апошні нумар “Слова Жыцця”.

 

7. Вялікі дзякуй за ахвяры, якія складаеце на выпамінкі.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews