Душпастырскія аб’явы Лiда 08.10.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХVІІ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 08.10.2017

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

11.10 (серада) – імяніны кс. Аляксандра. У яго інтэнцыі будзе адпраўлена св. Імша ў 18.30, на якую ўсіх сардэчна запрашаем;

13.10 (пятніца) – закрыццё юбілейнага году, прысвечанага 100-годдзю аб’яўленняў у Фаціме,

- у дыяцэзіі завяршаецца перыгрынацыя Маці Божай Фацімскай,

- будзе адгавораны акт урачыстага прысвячэння Беззаганнаму сэрцу НМП.

15.10 (нядзеля) – сусветны Дзень бедных (з 2006 г.),

- сабраныя ахвяры будуць накіраваны на патрэбы бедных людзей у дыяцэзіі.

2. Ружанцовае набажэнства. Заахвочваем вернікаў маліцца ў касцёлах, капліцах і сем’ях. Ружанцовае набажэнстваў нашай святыні праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю – у 17.30.

 

3. 01-31 кастрычніка будзем прымаць запісы на Выпамінка 2017 (з 1 па 8 лістапада імёны нашых блізкіх памерлых будуць вычытаны падчас ружанца, а таксама будзе адпраўлена 10 св. Імшаў на працягу месяца). Вялікая просьба: у сакрыстыю прыносіць карткі з імёнамі і прозвішчамі блізкіх памерлых у назоўным склоне, запіс павінен быць выразны, зразумелы. Запіс святарамі весціся не будзе.

 

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

 

3. Расклад катэхэзы можна знайсці на дошчы парафіяльных аб’яў (пры ўваходзе ў касцёл), а таксама на нашай інтэрнэт старонцы http://www.pijary.info/.

 

Да І Св.Споведзі і Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас).

 

Нагадваем аб тым, што ў нашай парафіі кандыдаты да шлюбу прыходзяць да святара мінімум за тры месяцы да запланаванай даты шлюбу, а да хросту — за 2 тыдні да запланаванай даты. Звяртацца павінны толькі зацікаўленыя асобы.

 

4. У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2018 год.

 

У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews