Душпастырскія аб’явы Шчучын 01.10.2017

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XХVІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2017/

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння першая нядзеля месяца — адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. Эўхарыстычная працэсія, а пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя для кулак ружанцовых на месяц кастрычнік: малітва за настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.

 

 

З літургічнага календара:

 

2 кастрычніка (панядзелак) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

 

4 кастрычніка (серада) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. запрашаем на сустрэчу тых, хто належыць да ІІІ Ордэна св. Францішка.

 

5 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Фаустыны Кавальскай, панны.

Таксама першы чацвер месяца. У сувязі з гэтым у 18.30 гадз. падчас ружанцовага набажэнства будзем маліцца ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

 

6 кастрычніка першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.00 гадзіны і ўвечары ад 18.00. Пасля Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.

6 кастрычніка а 10.00 гадз. будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі 21 гадавіны смерці а. Станіслава Ройка, піяра, які ў 40-ых гадах мінулага стагоддзя працаваў у Шчучыне, а пазней да самай смерці служыў людзям як святар у Лідзе-Фары.

 

7 кастрычніка (субота) – успамін НПМ Ружанцовай.

Таксама першая субота месяца. Пасля св. Імшы зранку і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца Найсв.ПМ.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

​ Запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30, а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 18.30.

 

​ Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, запісваем у сакрыстыі на выпамінкі. Просьба, каб дома напісаць выразна на лісточку памерлых, за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю. З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулыя гады.

У буднія дні выпамінкі будуць зранку ў 9.15 альбо вечарам у 18.15. У нядзелю выпамінкі у 15.15. Пасля прачытання выпамінак св. Імша за вычытаных памерлых.

Таксама, як у мінулым годдзе, можна будзе выбраць дзень, у які будуць прачытаныя выпамінкі.

 

У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews