Душпастырскія аб’явы Лiда 24.09.2017

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

(Ліда-Індустрыяльны)

XХV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ– 24.09.2017

1.​ На гэтым тыдні ў літургічным календары:

 

27 верасня (серада) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.

 

28 верасня (чацвер) – успамін св. Вацлава, мучаніка.

 

29 верасня (пятніца) – свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апекуном Каталіцкага Касцёла на Беларусі, таму за яго пасрэдніцтвам молімся за ўсіх Пастыраў і ўвесь Божы Народ Беларусі.

Адпуст парафіяльны ў Белагруда а 14 гадзіне.

 

30 верасня (субота) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

 

1 кастрычніка - першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы ў 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы ў 18.00 – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на кастрычнік – молімся за настаўнікаў, прафесараў, выхавацелей і катэхэтаў.

Распачынаецца ружанцовае набажэнства. Заахвочваем вернікаў маліцца ў касцёлах, капліцах і сем’ях. Ружанцовае набажэнстваў нашай святыні праходзіць штодзённа ў 18.00, у нядзелю – у 17.30.

 

2.​ 01-31 кастрычніка будзем прымаць запісы на Выпамінка 2017 (з 1 па 8 лістапада імёны нашых блізкіх памерлых будуць вычытаны падчас ружанца, а таксама будзе адпраўлена 10 св. Імшаў на працягу месяца). Вялікая просьба: у сакрыстыю прыносіць карткі з імёнамі і прозвішчамі блізкіх памерлых у назоўным склоне, запіс павінен быць выразны, зразумелы. Запіс святарамі весціся не будзе.

1-8 лістапада Св. Ружанец з выпамінкамі будзе пачынацца ў 17.45.

 

Да 1 кастрычніка, да і пасля св. Імшы штодзённа можна будзе запісаць сваіх дзяцей і ўнукаў на ўрокі рэлігіі. Урокі рэлігі распачнуцца 2 кастрычніка (панядзелак). Да І Св.Споведзі і Св. Камуніі дзеці рыхтуюцца два гады (4 і 5 клас).

Запрашаем жадаючых хлопцаў (пасля І Св. Камуніі) запісвацца ў міністранты (кандыдаты).

Жадаючых хлопчыкаў і дзяўчынак запрашаем запісвацца ў дзіцячы хор.

 

У сакрыстыі ўжо можна запісаць інтэнцыю св. Імшы на 2018 год.

 

У сакрыстыі ёсць магчымасць запісаць інтэнцыі св. Імшаў, індывідуальных і складковых:

-​ аб здароўі і Божым благаслаўленні – 04.10 (серада) у 18.30,

-​ за памерлых – 07.10 (субота) у 9.00.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews